Галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) сёння на некалькі гадзін будзе выстаўлены ў беларускай сталіцы, паведаміла БелТА.
Галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) сёння на некалькі гадзін будзе выстаўлены ў беларускай сталіцы, паведаміла БелТА.
Другі год запар Кубак Гагарына ў Мінск прывёз трэнер-аналітык Вячаслаў Гусаў. Беларускі спецыяліст стаў двухразовым чэмпіёнам КХЛ у складзе яраслаўскага «Лакаматыва». З 14:00 да 19:00 усе аматары хакея змогуць зрабіць памятнае фота з трафеем на сталічнай «Алімпік-Арэне».
Два гады таму Кубак Гагарына ў Мінск прывозіў Уладзіслаў Яроменка, які выступаў тады за магнітагорскі «Металург». У 2022 годзе галоўны трафей КХЛ у сталіцы выстаўляў форвард ЦСКА Павел Карнавухаў, а за год да таго — Андрэй Стась, які заваяваў тытул у складзе «Авангарда».