Інкубатар малога прадпрымальніцтва запрашае сёння ўсіх ахвотных азнаёміцца з яго магчымасцямі, даведацца, чым ён можа быць карысным пачынаючым і не толькі, бізнесменам. Сёння ж стартуе хакатон «Выкарыстанне нейрасетак для напісання праграмнага забеспячэння», удзельнікі якога на працягу трох дзён выканаюць заданне па азначанай тэме, а затым прадэманструюць прадукт сумеснай работы.
Абласны цэнтр маркетынгу арганізуе семінар «Нейрасеткі — інструмент, якія ўзмацняе, а не замаруджвае прадпрымальніцкае рашэнне».
Пляцоўкі Тыдня прадпрымальніцтва разгорнуцца не толькі ў абласным цэнтры, іх арганізуюць у кожным раёне. Напрыклад, у Верхнядзвінскім райвыканкаме адбудзецца сустрэча па тэме «Лічбавае развіццё малога бізнесу», Глыбоцкім — дзелавая гульня «Эканамічныя веды — аснова паспяховага прадпрымальніцтва», ПДУ імя Ефрасінні Полацкай — майстар-класы па стварэнні бізнес-планаў, кіраванні праектамі.
У адкрытай прыёмнай Аршанскага бізнес-інкубатара «Закон і парадак» правядуць персанальныя кансультацыі па пытаннях пачатку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Сумесна з Аршанскім рэгіянальным цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва і нерухомасці — семінар «Аб дзейнасці суб’ектаў інфраструктуры падтрымкі МСП».
Тыдзень абяцае быць насычаным і прадукцыйным. Веды, якія атрымаюць удзельнікі мерапрыемстваў, паспрыяюць іх смялейшым крокам па адкрыцці і развіцці ўласнай справы, прымяненню сучасных інструментаў паспяховага бізнесу.
Святлана ЯКАЎЛЕВА, фота з адкрытых крыніц.