Міністр эканомікі Юрый Чабатар зацвердзіў план мерапрыемстваў Беларускага тыдня прадпрымальніцтва — 2026, які пройдзе з 16 па 20 лістапада, паведамляе БелТА.
«Пул з больш як 200 мерапрыемстваў ахопіць усе рэгіёны краіны, і ў кожнага зацікаўленага ёсць магчымасць прыняць у іх актыўны ўдзел», — расказалі ў прэс-службе. Мерапрыемствы аб’яднаюць прадстаўнікоў органаў улады, бізнесу, інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, адукацыйных устаноў і ініцыятыўных грамадзян.
Захаваны традыцыйны фармат правядзення «кожны дзень — новы напрамак». У гэтым годзе акцэнты расстаўлены наступным чынам: першы дзень (16 лістапада) — стымуляванне прадпрымальніцкай ініцыятывы сярод моладзі, другі — інфраструктура падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Трэці дзень прысвечаны турыстычнаму напрамку, чацвёрты — дыялогу ўлады і бізнесу.
Завершыцца Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва ўшанаваннем пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».