Top.Mail.Ru
332

Беларускі выйгралі золата маладзёжнага чэмпіянату свету ў каноэ-чацвёрцы

Беларускія канаісткі сталі пераможцамі чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі, што праходзіць у Партугаліі, паведамляе БелТА.



Удзел у фінале каноэ-чацвёрак на 500-метроўцы сярод дзяўчат да 23 гадоў прынялі экіпажы з дзевяці краін. Лепшы рэзультат паказаў беларускі квартэт у складзе Кацярыны Семянцовай, Іны Нядзелькінай, Евы Данільчук і Ганны Налецька — нашы спартсменкі пераадолелі дыстанцыю за 1 мін. 54,74 сек. і амаль на секунду апярэдзілі венгерак, якія сталі другімі. Тройку замкнулі прадстаўніцы Узбекістана.

Таксама 27 ліпеня нашы Глеб Чабатароў і Даніла Верашчака (U23) сталі чацвёртымі ў фінале каноэ-двоек на 500-метроўцы, да бронзавых узнагарод беларусам не хапіла 12 сотых секунды.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю