Беларускія грацыі занялі ўвесь п’едэстал у мнагабор’і на міжнародным турніры Grand Premium у Іспаніі.
Удзел у спаборніцтвах у мнагабор’і сярод сеніярок прынялі 17 спартсменак з дзевяці краін. Перамогу з вынікам 108,400 бала па суме чатырох практыкаванняў атрымала наша Дар’я Вярэніч, серабро заваявала Анастасія Салос (103,600), бронзавым прызёрам стала Аліна Рэчкіна (102,800). Акрамя таго, залаты медаль у гэтым жа відзе праграмы ў прэюніёрак выйграла беларуска Вера Канапацкая, якая набрала 92,250 бала.
Фіналы ў асобных практыкаваннях адбудуцца 28 чэрвеня.