Беларускія спартсменкі заваявалі першы медаль чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ 2025 года, які праходзіць у Мілане, паведамляе БелТА.
Беларускія спартсменкі заваявалі першы медаль чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ 2025 года, які праходзіць у Мілане, паведамляе БелТА.
У фінале жаночых байдарак-чацвёрак на дыстанцыі 500 м нашы Маргарыта Ткачова, Уладзіслава Скрыганава, Іна Саўчук і Надзея Кушнер паказалі трэці вынік. Чэмпіёнкам свету з Іспаніі беларускі саступілі 0,22 сек., а сярэбраным прызёрам з Кітая — адну дзясятую секунды. У барацьбе за бронзу нашы дзяўчаты на 0,18 сек. апярэдзілі экіпаж з Новай Зеландыі.
У гэтым жа відзе праграмы ў мужчын Мікіта Борыкаў, Уладзіслаў Кравец, Уладзіслаў Літвінаў і Дзмітрый Натынчык сталі дзявятымі. На 500-метроўцы ў жаночай каноэ-двойцы Вольга Клімава і Ангеліна Барданоўская спыніліся за крок ад п’едэстала, адстаўшы ад тройкі на чвэрць секунды.
Канаіст Станіслаў Савельеў заняў сёмае месца ў спрынце на 200 м, а Глеб Чабатароў замкнуў пратакол фіналу ў каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 500 м. Планетарны форум у Італіі завершыцца 24 жніўня.