Top.Mail.Ru

Беларускі заваявалі золата ў камандзе на чэмпіянаце свету па пяцібор'і

Беларускія спартсменкі сталі пераможцамі чэмпіянату свету па сучасным пяцібор’і ў Кітаі ў камандным першынстве, паведамляе БелТА.



У «залатую» каманду ўвайшлі Марыя Гнедчык, Віялета Гурэева і Анастасія Арол. У суме за ўсе віды праграмы ў жаночым фінале (фехтаванне, паласа перашкод, плаванне, лазер-ран) нашы дзяўчаты набралі 4356 ачкоў і занялі першае месца сярод 13 краін, апярэдзіўшы егіпцянак усяго на 9 балаў. Топ-3 замкнула каманда Вялікабрытаніі (4313).

У асабістым заліку лепшай з беларусак стала Гурэева, якая фінішавала чацвёртай толькі ў пяці секундах ззаду прызавой тройкі. Гнедчык паказала шосты вынік, Арол замкнула дзясятку наймацнейшых. Чэмпіёнкай свету стала венгерка Бланка Гузі.

Такім чынам, на планетарным форуме ў Кітаі нашы пяціборцы заваявалі тры медалі: раней Анастасія і Марыя выйгралі золата ў жаночай эстафеце, а Віялета разам з Яўгенам Арлом узялі серабро ў міксце. У мужчынскім камандным першынстве беларусы сталі дзявятымі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю