Top.Mail.Ru

Беларускі ўзялі медалі на ўсіх відах праграмы на Кубку ШАС па мастацкай гімнастыцы

Беларускія спартсменкі заваявалі восем узнагарод адкрытага Кубка ШАС па мастацкай гімнастыцы сярод юніёрак, які прайшоў у Маскве, паведамляе БелТА.

Удзельніцы турніру разыгралі восем камплектаў узнагарод. У актыве нашых дзяўчат два залатыя, чатыры сярэбраныя і два бронзавыя медалі. Каманда Беларусі ў групавых практыкаваннях (Паліна Гаўрыленка, Эмілія Цагойка, Хрысціна Шайдуліна, Яраслава Лебядзянцава, Дар’я Лесіна, Сафія Аскерка) атрымала перамогі ў мнагабор’і і кампазіцыі з мячамі, а таксама заняла другое месца ў праграме са стужкамі.

У індывідуальных спаборніцтвах чатырохразовым прызёрам стала Ксенія Еўдакімава, у якой тры сярэбраныя (шматбор’е, мяч, булавы) і адзін бронзавы медаль (стужка). Тройку лепшых у практыкаванні з абручом замкнула Ксенія Бандарэнка.

На юніёрскім Кубку ШАС па мастацкай гімнастыцы ў Маскве таксама выступілі грацыі з Расіі, Арменіі, Кубы, Сербіі і Узбекістана.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю