У беларускіх школах для малодшых класаў з’явіўся новы навучальны комплекс «Цікавыя ўрокі пра жывёл». Яго сумесна распрацавалі Міністэрства адукацыі і зааахоўныя арганізацыі. Пра гэта паведаміла валанцёрка і член праўлення грамадскага аб’яднання па абароне жывёл «ХэпіПет» Вольга Петракоўская.
Навучальны дапаможнік прызначаны для вучняў 1–2 класаў і ўключае дзевяць займальных заняткаў, якія вучаць дзяцей дбайнаму і адказнаму стаўленню да жывёл.
Над стварэннем матэрыялаў працавалі педагогі, ветэрынары, кінолагі, псіхолагі, а таксама прадстаўнікі 18 зоаахоўных аб’яднанняў.
На думку Вольгі Петракоўскай, з’яўленне такога комплексу — важны крок да выхавання гуманнага і ўсвядомленага стаўлення да жывёл з ранняга ўзросту.