Top.Mail.Ru
317

Беларускім пенсіянерам з 1 мая дадуць скідку 50% на праезд у цягніках эканомкласа

Пенсіянерам у Беларусі з 1 мая дадуць скідку 50 працэнтаў на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


Такой магчымасцю грамадзяне змогуць скарыстацца па 31 кастрычніка ў перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта ад 29 красавіка 2011 года нумар 176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».

Для набыцця праязнога дакумента (білета) са скідкай неабходна прад’явіць арыгінал пенсійнага пасведчання.

У БЧ звярнулі ўвагу, што льгота не дзейнічае пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Льготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце могуць аформіць у білетных касах, а таксама на інтэрнет-сайце БЧ з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і праз тэрміналы самаабслугоўвання.

Фота: БЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю