Top.Mail.Ru

Беларускія аграрыі ўбралі 10 працэнтаў плошчаў збожжавых і зернебабовых культур

У Беларусі намалочана 884 тыс. т збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле даных на 17 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 10 працэнтаў плошчаў, што складае 207 тыс. га ад плана ў памеры 2 млн 2 тыс. га. «Сярэдняя ўраджайнасць — 42,7 ц/га, што на 4,4 ц/га вышэй за аналагічны перыяд мінулага года. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю фіксуецца па ўсіх абласцях», — адзначылі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 234 тыс. т, Брэсцкая — 211 тыс. т, Гродзенская — 197 тыс. т, Гомельская — 127 тыс. т, Магілёўская — 77 тыс. т, Віцебская — 38 тыс. т.

Азімы рапс на зерне ўбраны на 68 тыс. га (больш за 15 працэнтаў плошчаў ад 441 тыс. га). Намалочана 156 тыс. т ураджайнасцю 23 ц/га, што на 2,3 ц/га вышэй за мінулагодні паказчык.

Выцераблена лёну на 13 тыс. га, што складае 29 працэнтаў плошчаў. Тэмпы амаль у два разы перавышаюць мінулагоднія, дынаміку захоўваюць усе вобласці.

Скошана траў другім укосам на плошчы 523 тыс. га, што складае 52 працэнты ад плана ў памеры 1 млн 10 тыс. га. Нарыхтавана сена 353 тыс. т (49 працэнтаў). Сіласу атрымана 323 тыс. т, што складае больш як 1 працэнт ад плана ў памеры 20 млн 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 110 тыс. т (31 працэнт ад плана ў памеры 10 млн 131 тыс. т).

Сенажу нарыхтавана 10 млн 150 тыс. т, што складае 71 працэнт ад плана ў памеры 14 млн 309 тыс. т. У разрэзе абласцей: Мінская — 2 млн 531 тыс. т (72 працэнты), Брэсцкая — 1 млн 756 тыс. т (58 працэнтаў), Гродзенская — 1 млн 708 тыс. т (63 працэнты), Магілёўская — 1 млн 560 тыс. т (94 працэнты), Віцебская — 1 млн 378 тыс. т (72 працэнты), Гомельская — 1 млн 217 тыс. т (80 працэнтаў).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу складае 88 працэнтаў да плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю