Беларускія аграрыі накапалі 5316 тыс. т цукровых буракоў сярэдняй ураджайнасцю 511 ц/га. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Мінскай вобласці атрымана 1938 тыс. т, Гродзенскай — 1816 тыс. т, Брэсцкай — 967 тыс. т, Магілёўскай — 516 тыс. т, Гомельскай — 44 тыс. т, Віцебскай — 35 тыс. т. Цукровыя буракі ўбраны са 104 тыс. га, што складае 96% ад плана.
У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 11410 тыс. т. Мінская вобласць сабрала 3124 тыс. т, Гродзенская — 2312 тыс. т, Брэсцкая — 2062 тыс. т, Магілёўская — 1404 тыс. т, Гомельская — 1323 тыс. т, Віцебская — 1185 тыс. т.
Нарыхтавана: сена — 638 тыс. т (89% ад плана), сенажу — 13191 тыс. т (92%), сіласу — 19981 тыс. т (97%), травяных кармоў — 9468 тыс. т кармавых адзінак (93%). Кукуруза на сілас убрана са 100% плошчаў.
Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 190 тыс. т ураджайнасцю 334 ц/га. Убрана 98%. Паднята зябліва на 965 тыс. га — 67% ад плана.
Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевую апрацоўку і яравую сяўбу — 92% да плана.