Top.Mail.Ru

Беларускія аграрыі намалацілі 10 млн тон збожжа

У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 10 032 тыс. т. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


У разрэзе абласцей атрымана: Мінская — 2682 тыс. т, Гродзенская — 1982 тыс. т, Брэсцкая — 1866 тыс. т, Магілёўская — 1272 тыс. т, Гомельская — 1202 тыс. т, Віцебская — 1028 тыс. т. 

Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 1577 тыс. га, што складае 105% ад плана ў 1500 тыс. га. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на 1506 тыс. га (100% ад плана).

Нарыхтавана сена — 627 тыс. т (88% ад плана), сенажу — 12 912 тыс. т (90%), сіласу — 15 887 тыс. т (77%), травяных кармоў — 8276 тыс. т кармавых адзінак (82%). Кукуруза на сілас убрана з 79% плошчаў. Нарыхтавана льнотрасты 172 тыс. т ураджайнасцю 39 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны з плошчы 65 тыс. га, што складае 60% ад плана. Накапана 3111 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 473 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская — 1165 тыс. т, Гродзенская — 1066 тыс. т, Брэсцкая — 543 тыс. т, Магілёўская — 292 тыс. т, Гомельская — 25 тыс. т, Віцебская — 20 тыс. т.

Бульбы накапана 635 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 334 ц/га, што на 25 ц/га вышэй за леташнюю. У разрэзе абласцей: Мінская — 176 тыс. т, Магілёўская — 151 тыс. т, Брэсцкая — 125 тыс. т, Гродзенская — 71 тыс. т, Гомельская — 68 тыс. т, Віцебская — 44 тыс. т.

Усяго агародніны, якая вырашчана ў адкрытым грунце, па краіне сабрана 107 тыс. т ураджайнасцю 321 ц/га, што на 21 ц/га вышэй за леташнюю. Убрана 62% плошчаў. Паднята зябліва на 174 тыс. га (12% ад плана).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю