Top.Mail.Ru

Беларускія аграрыі намалацілі 5 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 5 млн тон збожжа, паведамляе БелТА.



Паводле аператыўных звестак на 10 жніўня, на палях краіны намалочана 5009 тыс. т збожжа разам з рапсам. 

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская — 398 тыс. т, Магілёўская — 574 тыс. т, Гомельская — 593 тыс. т, Гродзенская — 1,048 млн т, Мінская — 1,086 млн т, Брэсцкая — 1,31 млн т.

  1. Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 50% плошчаў, што складае 1003 тыс. га.
  2. Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа — 171 тыс. т (24% ад плана), масласямян рапсу — 83 тыс. т — 87% ад плана.
  3. Выцераблена лёну на 28 тыс. га, што складае 58% запланаваных плошчаў.
  4. Скошана траў другога ўкосу на плошчы 895 тыс. га — 84% плана.
  5. Нарыхтавана сена 321 тыс. т — 44% плана. Сенажу — 11 470 тыс. т (82% плана). У тым ліку ў палімернай упакоўцы — 360 тыс. т.
  6. Травяных кармоў нарыхтавана 3482 тыс. т — 35% плана.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю