Top.Mail.Ru

Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле аператыўных звестак на 14 жніўня, на палях краіны намалочана 6 млн 179 тыс. т збожжа разам з рапсам. 

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Брэсцкая — 1,498 млн т, Мінская — 1,432 млн т, Гродзенская — 1,264 млн т, Магілёўская — 738 тыс. т, Гомельская — 732 тыс. т, Віцебская — 515 тыс. т.

  1. Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 63 % плошчаў, што складае 1273 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй за леташнюю на 8 ц/га.
  2. Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа — 293 тыс. т (42 % ад плана), алейнага насення рапсу — 93 тыс. т (98 % ад плана).
  3. Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 103 тыс. га, або 23 % запланаванага.
  4. Выцераблена лёну на 32 тыс. га, што складае 67 % запланаваных плошчаў.
  5. Скошана траў другога ўкосу на плошчы 926 тыс. га — 87 % плана.
  6. Нарыхтавана сена 336 тыс. т — 47 % плана. Сенажу — 11 млн 660 тыс. т (84 % плана). У тым ліку ў палімернай упакоўцы — 376 тыс. т.
  7. Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 544 тыс. т — 35 % плана.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю