Top.Mail.Ru

Беларускія аграрыі намалацілі 7 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 7 млн тон збожжа, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле аператыўных звестак на 18 жніўня, на палях краіны намалочана 7 млн 213 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская — 1,751 млн т, Брэсцкая — 1,608 млн т, Гродзенская — 1,457 млн т, Магілёўская — 913 тыс. т, Гомельская — 864 тыс. т, Віцебская — 620 тыс. т.


  1. Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 76 % плошчаў, што складае 1523 тыс. га.
  2. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй за леташнюю на 8,5 ц/га.
  3. Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа — 376 тыс. т (54 % ад плана), алейнага насення рапсу — 95 тыс. т (99 % ад плана).
  4. Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 219 тыс. га, або 50 % запланаванага. Выцераблена лёну на 38 тыс. га, што складае 78 % запланаваных плошчаў.
  5. Нарыхтавана сена 360 тыс. т (50 % плана). Сенажу — 11 млн 861 тыс. т (85 % плана). У тым ліку ў палімернай упакоўцы — 386 тыс. т.
  6. Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 613 тыс. т — 36 % плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю