Top.Mail.Ru

Беларускія аграрыі намалацілі 8,7 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 8,7 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле аператыўных звестак на 26 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 8713 тыс. т. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 2347 тыс. т, Гродзенская — 1771 тыс. т, Брэсцкая — 1637 тыс. т, Магілёўская — 1074 тыс. т, Гомельская — 1054 тыс. т, Віцебская — 830 тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на 2360 тыс. га, што складае 95% ад агульнай плошчы ў 2432 тыс. га.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 585 тыс. т (88% ад плана ў 663 тыс.т), піваварнага ячменю — 82 тыс. т (95% ад плана ў 86 тыс. т).

Скошана траў на 874 тыс. га (86% ад плана).

Нарыхтавана сена 538 тыс. т — 75% ад плана. Сіласу нарыхтавана 795 тыс. т (4%), сенажу — 11906 тыс. т (83%). Травяных кармоў — 3830 тыс. т кармавых адзінак (38%), 

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 253 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 147% да плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю