Беларускія аграрыі намалацілі 8 млн т збожжа. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных звестак на 23 жніўня, на палях краіны намалочана 8 млн 87 тыс.т збожжа разам з рапсам.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская — 2,043 млн т, Брэсцкая — 1,661 млн т, Гродзенская — 1,617 млн т, Магілёўская — 1,069 млн т, Гомельская — 960 тыс. т, Віцебская — 737 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 87% плошчаў, што складае 2,118 млн га. сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй леташняй на 8,5 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 514 тыс. т-73% ад плана.
Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 373 тыс.га, або 86% ад запланаванага.
Выцераблена лёну на 42 тыс. га, што складае 88% запланаваных плошчаў.
Нарыхтавана сена 383 тыс. т-53% плана. Сенажу — 12 млн 168 тыс. т (87% плана). У тым ліку ў палімернай упакоўцы — 398 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 723 тыс.т — 37% плана.
«І пра бульбу не забываем. Другога хлеба накапана ўжо больш за 20 тыс.т, а сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 64 ц/га», — распавялі ў прэс-службе.