Беларускія аграрыі намалацілі больш за 7,6 млн тон збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных звестак на 20 жніўня, на палях краіны намалочана 7 млн 654 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская — 1,889 млн т, Брэсцкая — 1,64 млн т, Гродзенская — 1,533 млн т, Магілёўская — 1 млн т, Гомельская — 917 тыс. т, Віцебская — 675 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 83 % плошчаў, што складае 2,004 млн га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй за леташнюю на 8,6 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 447 тыс. т — 64 % ад плана. План паставак алейнага семя рапсу ў лік заказу выкананы на 100 %.
Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 281 тыс. га, або 64 % запланаванага.
Выцераблена лёну на 40 тыс. га, што складае 83 % запланаваных плошчаў.
Нарыхтавана сена 369 тыс. т — 51 % плана. Сенажу — 11 млн 961 тыс. т — 86 % плана. У тым ліку ў палімернай упакоўцы — 391 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 649 тыс. т — 36 % плана.