Сёння касавіца азімага рапсу і іншых культур на зялёную масу пакуль не носіць масавы характар. Да першага ўкосу кропкава прыступілі тры раёны Магілёўскай вобласці — Бабруйскі, Кіраўскі і Быхаўскі. На Брэстчыне ў працэс касавіцы ўключыліся амаль усе раёны. Зялёнае жніво паступова набірае абароты і ў іншых рэгіёнах краіны.
Для забеспячэння паўнавартаснага зімова-стойлавага рацыёну жывёлы ў 2026 годзе плануецца нарыхтаваць больш за 10 млн тон кармавых адзінак травяных кармоў.
Алена ВІНАГРАДАВА
Фота БелТА