Top.Mail.Ru

Беларускія армейцы паспяхова выступілі на першых Міжнародных спаборніцтвах па стральбе з лука

Армейскія спартсмены-лучнікі з Беларусі паспяхова выступілі ў першых Міжнародных спаборніцтвах па стральбе з лука, якія адбыліся ў Маскве.


Турнір праходзіў пад эгідай Міжнароднага савета ваеннага спорту. У ім удзельнічалі зборныя з 8 краін — Манголіі, Туніса, Беларусі, Бангладэш, Ірана, Саудаўскай Аравіі, Бахрэйна і Расіі.

Па выніках спаборніцтваў беларускія ваенныя спартсмены паказалі наступныя вынікі: каманда (мікс) — прапаршчык Раман Нікіцёнак і спартсмен-інструктар Аляксандра Стралец заваявалі серабро; бронзу заваявалі прапаршчык Антон Кароўкін і спартсмен-інструктар Карына Дзямінская. Таксама бронзавымі прызёрамі камандных двубояў сталі прапаршчыкі Антон Кароўкін і Раман Нікіценак, старшы сяржант кантрактнай службы Станіслаў Барлюгаў, сяржант кантрактнай службы Наталля Траццяк, спартсмены-інструктары Аляксандра Стралец і Карына Дзямінская.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю