Top.Mail.Ru

Беларускія айцішнікі і сувязісты ў гонар Дня Незалежнасці пакарылі неба

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Беларускі прафесійны саюз работнікаў лічбавага развіцця і сувязі сумесна з Мінскім аэраклубам ДТСААФ арганізавалі ўнікальную спартыўна-патрыятычную акцыю «З IT — на зямлю» — беларускія айцішнікі і сувязісты ажыццявілі свой першы скачок з парашутам, прысвяціўшы гэтую падзею Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паведамілі БелТА ў Мінсувязі.



Узначаліў пад’ём у неба міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі. У сумесным узлёце прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсяго спектра прадпрыемстваў галіны: распрацоўшчыкі і спецыялісты IT-кампаній, супрацоўнікі аператараў мабільнай і фіксаванай сувязі, работнікі Сакратарыята Парка высокіх тэхналогій, кіраўніцтва галіновага прафсаюза. З-за вялікай колькасці ахвотных мерапрыемства праводзіцца ў некалькі этапаў.

«Скачок з парашутам — гэта сапраўдны выклік самому сабе, гэта крок да пераадолення ўласных страхаў і сумненняў. Мы прысвяцілі нашу ініцыятыву Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У гэтым ёсць асаблівы сэнс — кожны ўдзельнік даказаў сабе, што здольны на большае, чым офісная праца, гатовы да сур’ёзных учынкаў у імя Радзімы», — адзначыў Кірыл Залескі.

 

Усе ўдзельнікі паспяхова і бяспечна прызямліліся без заўваг і здарэнняў. «Мерапрыемства прайшло паспяхова. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што работнікі сферы ІКТ здольныя не толькі да працы ў офісе, але і да рэальных дзеянняў у выпадку неабходнасці», — падкрэсліў кіраўнік галіны. 

Кірыл Залескі таксама звярнуў увагу, што такія мерапрыемствы не толькі ўмацоўваюць камандны дух, але і дапамагаюць развіваць упэўненасць у сабе. «Яны наглядна дэманструюць, што спецыялісты нашай галіны могуць спраўляцца з любымі выклікамі, як у лічбавай сферы, так і на зямлі, — заўважыў ён. — Спадзяюся, што такі спосаб адзначаць важныя даты стане ў нашай галіне добрай традыцыяй, хоць, безумоўна, гэта справа абсалютна добраахвотная. На наша здзіўленне, адгукнулася значна больш удзельнікаў, чым мы маглі чакаць. Нам нават давялося разбіць мерапрыемства на некалькі этапаў. Перакананы, што наш прыклад заразіць астатніх, і ахвотных будзе яшчэ больш».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю