Top.Mail.Ru

Сусветная баксёрская арганізацыя зняла з беларусаў усе абмежаванні

Сусветная баксёрская арганізацыя зняла ўсе абмежаванні з беларускіх баксёраў. Пра гэта паведамляе Беларуская федэрацыя бокса.


Рашэнне прынята на аснове рэкамендацый МАК ад 7 мая 2026 года.

— З задавальненнем паведамляю Вам, што ў адпаведнасці з рашэннем МАК Выканаўчы савет Сусветнай баксёрскай федэрацыі аднагалосна прыняў рашэнне адмяніць патрабаванні па ўдзеле беларускіх спартсменаў у якасці нейтральных (AIN), і таму Вы можаце ўдзельнічаць у будучых мерапрыемствах у якасці прадстаўнікоў Беларускай федэрацыі бокса без абмежаванняў, — сказаў Генеральны сакратар World Boxing Том Дзілен.

Нагадаем, 15-20 чэрвеня пройдзе другі этап Кубка свету ў Кітаі, з 23 ліпеня па 2 жніўня адбудуцца Гульні Садружнасці ў Шатландыі, а з 15 па 26 верасня ў Балгарыі пройдзе чэмпіянат Еўропы па боксе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю