Удзел у спаборніцтвах прынялі каля 150 атлетаў з 15 краін, уключаючы сямёра прадстаўнікоў Беларусі. Перамогу ў катэгорыі звыш 92 кг атрымаў Уладзіслаў Смяглікаў, які ў баі за золата адолеў Магамедхана Малачыева з Расіі. У вазе да 92 кг наш Аляксей Алфёраў рашэннем лекара не быў дапушчаны да фіналу і стаў уладальнікам срэбра. Бронзавыя медалі пасля паражэнняў у паўфіналах атрымалі Дзяніс Салоцкіх (да 57 кг) і Аляксандр Радзівонаў (да 71 кг).