Top.Mail.Ru
104

Беларускія банкі ў маі працягнулі актыўна падтрымліваць эканоміку

Гадавы прырост запазычанасці па крэдытах, выдадзеных беларускімі банкамі юрыдычным і фізічным асобам, на 1 чэрвеня 2025 года склаў 16,1%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк.



Пры гэтым больш актыўна раслі рублёвыя крэдыты — на 20,8% за год, а валютныя павялічыліся на 9,5% (у даляравым эквіваленце). 

Крэдытная запазычанасць юрыдычных асоб у нацыянальнай валюце павялічылася за 12 месяцаў на 18,7%. Рост рублёвага крэдытавання прадпрыемстваў быў забяспечаны галоўным чынам доўгатэрміновымі крэдытамі. Гадавы прырост запазычанасці па іх склаўся ў памеры 36,8%, у той час як па кароткатэрміновых — 2,6%, што сведчыць аб павелічэнні інвестыцыйнай актыўнасці рэальнага сектара эканомікі.

Асноўным атрымальнікам доўгатэрміновага фінансавання заставаліся прадпрыемствы апрацоўчай прамысловасці.

Інтэнсіўнасць крэдытавання насельніцтва ў маі працягнула зніжацца. Прырост запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі фізічным асобам, на 1 чэрвеня 2025 года склаў у гадавым выражэнні 24% супраць 25,1% на 1 мая бягучага года. У тым ліку гадавы прырост па спажывецкіх крэдытах запаволіўся да 37,8% супраць 40,5% месяцам раней.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю