Top.Mail.Ru

Беларускія барцы заваявалі чатыры ўзнагароды першынства Еўропы-U20

У сталіцы Паўночнай Македоніі горадзе Скоп’е завяршыўся чэмпіянат Еўропы па барацьбе сярод спартсменаў не старэйшых за 20 гадоў з удзелам беларусаў, паведамляе БелТА.



Апошнія камплекты ўзнагарод разыгралі прадстаўнікі вольнага стылю, за медаль з беларусаў змагаўся толькі Арцём Болсун (да 74 кг). Наш спартсмен атрымаў перамогу ў паядынку першага круга, пасля чаго ўступіў будучаму чэмпіёну немцу Мануэлю Вагіну. Далей Болсун прайшоў суцяшальны раўнд, але ў схватцы за бронзу не справіўся з Іналам Чэльдзіевым з Расіі. Таксама да чвэрцьфіналу ў вазе да 57 кг дайшоў Мацей Сыцэвіч.

Усяго на кантынентальным форуме ў Скоп’е беларусы заваявалі чатыры медалі — два сярэбраныя і два бронзавыя. У грэка-рымскай барацьбе другія месцы ў сваіх катэгорыях занялі Расім Ібрагімаў (да 60 кг) і Кірыл Валеўскі (да 82 кг), а Міхаіл Маркоўскі (да 67 кг) быў трэцім. У дзяўчат на трэцюю прыступку п’едэстала паднялася Валерыя Мікіціч (да 55 кг), Варвара Алісеенка (да 59 кг) і Аляксандра Сямёнава (да 76 кг) сталі пятымі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю