Top.Mail.Ru

Беларускія барцы заваявалі сем медалёў на турніры ва Узбекістане

Беларускія барцы грэка-рымскага стылю заваявалі сем медалёў на міжнародным турніры ва Узбекістане, паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. 


У вагавой катэгорыі да 97 кг у сутычцы за золата сустракаліся фіналісты апошняга чэмпіянату Беларусі Абубакар Хаслаханаў і Кірыл Маскевіч. Перамогу атрымаў выхаванец Барысаўскай школы Мацкевіч, Аслаханаў стаў уладальнікам срэбра. 

У яшчэ адным беларускім фінале цяжкавагавікоў мацней быў Павел Грынчук, які адолеў Дзмітрыя Зарубскага (у/да да 125 кг). 

Сярэбраны медаль турніру заваяваў Станіслаў Шафарэнка ў вагавой катэгорыі да 87 кг, бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў сталі Глеб Макаранка (у/да 67 кг) і Максім Шэдзь (у/да 77 кг).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю