Top.Mail.Ru

Беларускія батутысткі ўзялі бронзу ЧС у жаночым камандным турніры

Жаночая каманда Беларусі па скачках на батуце стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету 2026 года, які праходзіць у кітайскім Нанкіне, паведамляе БелТА.

Удзел у фінале жаночага каманднага турніру прынялі тройкі з васьмі краін. У першым раўндзе Яна Лебедзева паказала 8-ы рэзультат, у другім крузе Кацярына Яршова была лепшай, у трэцяй серыі скачкоў Віялета Бардзілоўская стала другой. Увогуле нашы дзяўчаты набралі 19 балаў і занялі трэцяе месца, апярэдзіўшы каманды Новай Зеландыі, Японіі, ЗША, Бразіліі і Канады.

Бронзавым прызёрам планетарнага форуму таксама стала Злата Мініахметава, якая выступала ў кваліфікацыі. Перамогу з сумай 26 ачкоў атрымалі кітаянкі. Таксама 19 балаў зарабілі расіянкі, якія апярэдзілі беларусак па дадатковых паказчыках. У мінулым годзе на чэмпіянаце свету ў Іспаніі наш жаночы квартэт быў другім

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю