«Бронзавы» квартэт на дыстанцыі 500 м у байдарцы-чацвёрцы сфармавалі Маргарыта Ткачова, Уладзіслава Скрыганава, Іна Саўчук і Надзея Кушнер. У фінальным заездзе нашы дзяўчаты паказалі вынік 1 мін 32,651 сек., саступіўшы толькі прадстаўніцам Іспаніі і Польшчы. Таксама ў гэтым сезоне беларускі былі прызёрамі аднаго з этапаў Кубка свету.
Раней 13 чэрвеня наш Уладзіслаў Кравец заваяваў золата на дыстанцыі 1000 м у байдарцы-адзіночцы, а Аляксандр Зубок стаў трэцім на 200-метроўцы ў каноэ-адзіночцы. У вячэрняй праграме 13 чэрвеня нашы весляры выступяць у пяці фіналах. 14 чэрвеня беларусы паспрачаюцца за медалі чэмпіянату Еўропы ў Партугаліі ў дзесяці відах праграмы.