Top.Mail.Ru

Беларускія фрыстайлісты і гарналыжнікі атрымалі нейтральныя статусы

Міжнародная федэрацыя лыжных відаў спорту (FIS) абнавіла спіс нейтральных атлетаў на сезон-26/27, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт FIS.

У новую версію дакумента ўвайшлі беларускія фрыстайлісты Ганна Гуськова, Настасся Андрыянава, Любоў Піліпенка, Уладзіслаў Вазнюк і Сцяпан Зелянко, а таксама гарналыжнікі Марыя Шканава і Іван Аўдзееў. Нашы спартсмены выступалі пад сцягам FIS у алімпійскім сезоне, але пасля яго заканчэння адпаведныя заяўкі было неабходна падаваць нанава.

Спіс нейтральных атлетаў з Беларусі і Расіі будзе дапаўняцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю