Top.Mail.Ru
217

Беларускія футбалісткі завершаць сезон Лігі нацый матчам з Венгрыяй

Футбалісткі зборнай Беларусі правядуць заключны матч кваліфікацыі жаночай Лігі нацый УЕФА, паведамляе БелТА.


Сёння ў Сегедзе ў паядынку 6-га тура групы В3 беларускі сустрэнуцца са зборнай Венгрыі (пачатак гульні ў 20:00; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). Гэты паядынак рассудзіць румынская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Ана-Марыя Тэрцяляк. Толькі перамога над венгеркамі дазволіць падапечным Уладзіміра Шындзікава захаваць прапіску ў другім па рангу дывізіёне Лігі нацый. У першым крузе беларускія футбалісткі ўступілі камандзе Венгрыі з лікам 0:2. 

Вынікі астатніх гульняў: Беларусь — Фінляндыя — 0:0 і 0:3, Беларусь — Сербія — 0:3 і 0:0. У іншым сённяшнім матчы гэтага квартэта фінкі прымуць у Хельсінкі зборную Сербіі. Становішча каманд пасля пяці тураў: Сербія — 13 ачкоў, Фінляндыя — 10, Венгрыя — 3, Беларусь — 2.

Пасля завяршэння групавога этапа пераможцы чатырох груп лігі В атрымаюць прамыя пуцёўкі ў лігу А. Каманды, якія зоймуць другія пазіцыі, правядуць стыкавыя паядынкі са зборнымі, якія фінішуюць на трэціх месцах у групах лігі А. У мінулым сезоне зборная Беларусі выступала ў трэцім па рангу дывізіёне — лізе С і, заняўшы першае месца ў сваёй групе, узнялася ў лігу В.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю