Top.Mail.Ru

Беларускія футбалісты другі раз выйгралі турнір памяці Юрыя Марозава

Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-16) другі раз сталі пераможцамі міжнароднага турніру памяці Юрыя Марозава, які завяршыўся ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.



Сёння ў заключным паядынку падапечныя Дзмітрыя Пятроўскага ўпэўнена перайгралі равеснікаў і бялградскага клуба «Црвена Зорка» з вынікам 4:0. Мячы забілі Радзівон Лапета, Арсеній Аплевіч, Ілья Маркулевіч і Дарыуш Шынкевіч. У першым туры беларуская каманда згуляла ўнічыю з юнацкай зборнай Расіі — 0:0, потым з аднолькавым лікам 2:1 перамагла бразільскі «Флумененсе» з Рыа-дэ-Жанэйра (галы ў беларусаў: Іван Быстры, Мікіта Данілюк) і піцерскі «Зеніт» (галы ў беларусаў: Данііл Бойка, Іван Быстры), а затым разграміла казахстанскі «Кайрат» з Алматы з сухім лікам 3:0 (Іван Быстры — 2, Радзівон Лапета).

Міжнародны юнацкі турнір памяці заслужанага трэнера Савецкага Саюза Юрыя Марозава праводзіцца ў Санкт-Пецярбургу з 2006 года. Упершыню беларускія футбалісты выйгралі яго ў 2023 годзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю