Top.Mail.Ru
181

Беларускія футбалісты правядуць адборачныя матчы міжнародных турніраў

Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць другі паядынак адборачнага турніру чэмпіянату свету, паведамляе БелТА.



Сёння ў другім туры кваліфікацыйнай групы з беларусы ў намінальна хатнім матчы прымуць у венгерскім Залаэгерсеге каманду Шатландыі (пачатак у 21.45, прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). У мінулую пятніцу ў стартавым паядынку падапечныя Карласа Аласа ў Пірэі пацярпелі буйную паразу ад грэкаў -—1 5. Шатландцы ў Капенгагене разышліся мірам з датчанамі — 0:0. Сёння грэчаскія футбалісты згуляюць у Пірэі з дацкай камандай.

Маладзёжная зборная Беларусі (U-21) у грузінскім горы ў матчы кваліфікацыі кантынентальнага першынства сустрэнецца з камандай Аўстрыі (пачатак у 19.00, прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). На мінулым тыдні ў першай гульні адборачнай групы i беларусы згулялі ўнічыю з бельгійцамі — 1:1. Таксама сёння ў гэтым квінтэце футбалісты Уэльса ў Ньюпорце будуць спаборнічаць з датчанамі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю