Top.Mail.Ru
274

Беларускія футбалісты стартуюць у кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Тры беларускія клубы прымуць старт у кваліфікацыі Лігі канферэнцый, паведамляе БелТА.



Гродзенскі «Нёман» згуляе сёння ў Ерэване з армянскім «Урарту» (пачатак сустрэчы ў 19.30). Футбалісты брэсцкага «Дынама» таксама на выездзе ў чарнагорскім Нікшычы будуць сапернічаць з мясцовай «Суцьескай» (пачатак сустрэчы ў 21.30). Гэтыя паядынкі будуць паказаны ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у намінальна дамашнім матчы ў венгерскім Сомбатхеі сустрэнецца з паўночнамакедонскім клубам «Работнічкі» (пачатак гульні ў 21.00). Паядынкі ў адказ адбудуцца 17 ліпеня.

Учора ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў футбалісты мінскага «Дынама» ўступілі ў Разградзе балгарскаму «Лудагорцу» з лікам 0:1. Паядынак у адказ чэмпіёнаў Беларусі і Балгарыі пройдзе 16 ліпеня ў венгерскім Мезёкёвешдзе. Пераможца гэтай пары ў другім раўндзе сустрэнецца з харвацкай «Рыекай», а той, хто прайграў, перамесціцца ў Лігу канферэнцый.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю