Top.Mail.Ru

Беларускія футбалісты згуляюць у першым у гісторыі чэмпіянаце свету сярод юнакоў

Беларускія футбалісты прымуць удзел у першым у гісторыі чэмпіянаце свету і фестывалі Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) сярод юнакоў да 15 гадоў, паведамляе БелТА.


Маштабны футбольны форум пройдзе з 22 па 31 кастрычніка ў Азербайджане. На папярэднім этапе юнацкая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Пятроўскага згуляе з равеснікамі з Батсваны, Малі, Перу, Папуа-Новай Гвінеі і Манголіі. Матчы будуць праходзіць на футбольных палях зменшанага памеру, у фармаце два таймы па 20 мінут, у складзе каманд будзе па 8 футбалістаў.

Усяго ў спаборніцтвах і фестывалі выступіць 191 каманда з усёй планеты. На першым этапе яны падзеляцца на 32 групы, пасля чаго лепшыя зборныя прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды. Асноўная частка матчаў пройдзе на новым комплексе футбольных палёў у пасёлку Гаўсан, а адкрыццё і вырашальныя паядынкі адбудуцца ў Баку. Усяго ўдзельнікі спаборніцтваў правядуць амаль тысячу паядынкаў. Усе расходы па правядзенні маштабнага форуму — авіяпералёты, пражыванне, харчаванне, медзабеспячэнне, судзейства — узяла на сябе Міжнародная федэрацыя футбола.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю