Top.Mail.Ru
304

Беларускія гандбалісты атрымалі другую перамогу на турніры ў Маскве

Гандбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі атрымалі другую перамогу на міжнародным турніры «Кубак дружбы — 2026» у Маскве, паведамляе БелТА.



У сённяшнім матчы з другой зборнай Расіі беларусы выйгралі з перавагай у 14 мячоў — 36:22. Найлепшым снайперам у пераможцаў стаў Ігар Бяляўскі, які сем разоў паразіў вароты сапернікаў, на два галы менш у актыве Паўла Дуды.

Учора беларуская зборная разграміла каманду Кітая з вынікам — 34:22. Самым выніковым у складзе беларусаў быў Арцём Каралёк, які закінуў сем мячоў.

Заўтра ў заключным паядынку падапечныя Юрыя Шаўцова сустрэнуцца з нацыянальнай зборнай Расіі, якая ў стартавым матчы была мацнейшай за другую расійскую каманду — 41:26, а сёння згуляе з кітайскімі гандбалістамі.

У канцы 2025 года беларускія гандбалісты паспяхова правялі два выязныя кантрольныя паядынкі з камандай Катара. У першым матчы ў Досе беларусы выйгралі з розніцай у пяць мячоў — 26:21, а затым адолелі гаспадароў пляцоўкі з мінімальнай перавагай — 18:17.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю