Top.Mail.Ru

Беларускія гімнасты вяртаюцца на міжнародную арэну са сцягам і гімнам

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі дапусціла беларускіх спартсменаў да спаборніцтваў са сцягам і гімнам, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.



Па выніках пасяджэння выканкама World Gymnastics прынята рашэнне дапусціць беларусаў і расіян усіх узростаў да спаборніцтваў са сцягам і гімнам без якіх-небудзь абмежаванняў. Рашэнне ўступае ў сілу неадкладна.

Допуск распаўсюджваецца на спартыўную гімнастыку, мастацкую гімнастыку, скачкі на батуце, спартыўную акрабатыку і спартыўную аэробіку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю