Top.Mail.Ru

Беларускія гімнасты заваявалі 16 узнагарод міжнароднага турніру ў Маскве

Беларусы заваявалі 16 медалёў міжнароднага турніру па спартыўнай гімнастыцы «Кубак Міхаіла Вароніна», які прайшоў у Маскве. Аб гэтым паведамляе БелТА.


У актыве нашай каманды 3 сярэбраныя і 13 бронзавых узнагарод. У мнагаборстве ў жанчын трэцяе месца заняла Ульяна Кузьмянкова, якая разам з Анастасіяй Сманцэр, Арынай Малочка і Ганнай Пустыннік узяла бронзу ў камандным турніры. У гэтым жа відзе праграмы ў мужчын трэцімі былі Мікіта Парфяновіч, Багдан Ільінкоў, Арцём Снятко і Уладзіслаў Басаргін. У фіналах асобных відаў Ільінкоў стаў бронзавым прызёрам у вольных практыкаваннях і на перакладзіне. У дзяўчат Сманцэр была другой на бервяне, а Кузьмянкова паказала трэці вынік на брусах і на дыване.

У асабістым мнагаборстве сярод юніёраў на трэцюю прыступку п’едэстала ўзняліся Арына Малочка і Уладзіслаў Басаргін. Акрамя таго, Малочка заваявала дзве сярэбраныя ў фіналах у асобных практыкаваннях (вольныя, бервяно), а ў апорным скачку бронзу выйграла Ганна Пустыннік. Басаргін дадаў у скарбонку бронзавыя ўзнагароды на кольцах і брусах, а Арцём Снятко стаў трэцім на перакладзіне.

Усяго ўдзел у Кубку Вароніна прынялі больш за сотню гімнастаў з васьмі краін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю