Top.Mail.Ru
268

Беларускія гіравікі заваявалі бронзу на ваенна-спартыўных гульнях у Маскве

Беларускія гіравікі заваявалі бронзу на спаборніцтвах па гіравым спорце на IV Ваенна-спартыўных гульнях узброеных сіл краін - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) у Маскве. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.



У асабістым першынстве бронзавых узнагарод удастоены капітан Дзяніс Дудзіч у вагавой катэгорыі да 63 кг, падпалкоўнік Іван Крупеніч у вагавой катэгорыі да 68 кг, старшы лейтэнант Руслан Кабайла ў вагавой катэгорыі да 73 кг, маёр Яўген Храпко ў вагавой катэгорыі да 78 кг, яфрэйтар Рыгор Савіч у вагавой катэгорыі да 85 кг, маёр Яўген Гарбачэнка ў вагавой катэгорыі да 95 кг.

У агульнакамандным заліку беларуская зборная заняла трэцяе месца. 

Зборная Узброеных Сіл Беларусі прымае ўдзел у IV Ваенна-спартыўных гульнях узброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД у Маскве. Спаборніцтвы праходзяць з 4 да 10 жніўня. Усяго ў гульнях удзельнічаюць больш за 200 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана. Яны будуць спаборнічаць у пяці відах спорту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю