Top.Mail.Ru

Беларускія грацыі заваявалі золата і серабро ў мнагабор'і на Кубку ШАС

На Адкрытым Кубку ШАС па мастацкай гімнастыцы сярод юніёрак у Маскве беларускі выйгралі два медалі ў мнагабор’і, паведамляе БелТА.

Перамогу ў групавым мнагабор’і атрымала юніёрская каманда Беларусі ў складзе Паліны Гаўрыленка, Эміліі Цагойка, Хрысціны Шайдулінай, Яраславы Лебядзянцавай, Дар’і Лесінай і Сафіі Аскерка. У суме за практыкаванне з пяццю мячамі і кампазіцыю з пяццю стужкамі нашы дзяўчаты набралі 46,400 бала, апярэдзіўшы каманды Расіі і Узбекістана.

У індывідуальным мнагабор’і сярэбраным прызёрам стала беларуска Ксенія Еўдакімава, якая за выступленні з чатырма прадметамі зарабіла 103,800 бала. Першае месца заняла расіянка Аляксандра Кірушына (104,950), чацвёртай і пятай размясціліся нашы Маргарыта Журовіч і Ксенія Бандарэнка.

15 лістапада на Адкрытым Кубку ШАС па мастацкай гімнастыцы ў Маскве будуць разыграны медалі ў асобных практыкаваннях. Разам з беларускамі і расіянкамі на турніры выступаюць прадстаўніцы Арменіі, Кубы, Сербіі і Узбекістана.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю