Top.Mail.Ru
224

Беларускія і літоўскія пагранічнікі абмяркоўваюць барацьбу з незаконнай міграцыяй і кантрабандай

Пытанні барацьбы з супрацьпраўнай дзейнасцю на граніцы абмяркоўваюць пагранічнікі Беларусі і Літвы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.


«18 лістапада ў літоўскім пункце пропуску „Лаварышкес“ праходзіць рабочая сустрэча намеснікаў галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі. Бакі абмяркоўваюць становішча, якое складваецца на беларуска-літоўскім участку граніцы, а таксама шляхі процідзеяння незаконнай міграцыі і барацьбы з кантрабандай па-за пунктамі пропуску», — адзначылі ў беларускім пагранічным ведамстве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю