Top.Mail.Ru
189

Беларускія каманды згуляюць у суперфінале АКЛ па баскетболе 3×3

У Калузе стартуе суперфінал адзінай кантынентальнай лігі па баскетболе 3×3, у якім прымуць удзел тры беларускія каманды, паведамляе БелТА.



На папярэднім этапе мужчынскага турніру сапернікамі зборнай Беларусі будуць расійскія каманды «Біянорд» і «Аўтадор», а таксама казахстанскі «Авіятар». Спартсмены БК «Мінск» сустрэнуцца з бразільскім Drible Certo, зборнай Туркменістана і расійскім клубам «Курчатаў». У спаборніцтвах жаночых каманд зборная Беларусі на першым этапе будзе супернічаць з расійскімі «АБ Кандрашын» і ЦССТ-ІГЭУ, а таксама моладзевай зборнай Казахстана. 

Заўтра лепшыя дружыны па выніках папярэдняга этапу прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды ў паядынках плэй-оф. 

У спаборніцтвах таксама выступяць баскетбалісты з ЗША, Бельгіі, Узбекістана, Сербіі, Азербайджана і Кітая.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю