Top.Mail.Ru
285

Беларускія канаісткі выйгралі срэбра чэмпіянату свету ў чацвёрцы

Беларускія спартсменкі сталі срэбнымі прызёрамі чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Італіі, паведамляе БелТА.



Другі вынік у фінале на дыстанцыі 500 м у жаночай каноэ-чацвёрцы паказалі Ангеліна Барданоўская, Вікторыя Несцярэнка, Вольга Клімава і Лізавета Прымак. Беларускі саступілі толькі саперніцам з Венгрыі, тройку замкнулі прадстаўніцы Кітая.

У вырашальным заездзе мужчынскіх байдарак-двоек нашы Уладзіслаў Кравец і Дзмітрый Натынчык спыніліся за крок ад подыума, у гэтым жа выглядзе праграмы Іна Саўчук і Уладзіслава Скрыганава занялі сёмае месца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю