Top.Mail.Ru

Беларускія каратысты заваявалі больш за 120 узнагарод турніру Belarus Open

На базе сталічнай «Чыжоўка-Арэны» завяршыўся міжнародны турнір па каратэ Belarus Open 2025 з удзелам спартсменаў з дзевяці краін, паведамляе БелТА.


Спаборніцтвы сабралі больш за 700 атлетаў з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Арменіі, Бангладэш, Кітая, Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана. Удзельнікі разыгралі 58 камплектаў узнагарод у дысцыплінах ката і кумітэ ў пяці ўзроставых катэгорыях. Увогуле нашы каратысты заваявалі 127 медалёў (35 залатых, 31 сярэбраны, 61 бронзавы) і занялі першае месца ў камандным заліку.

У другі і заключны дзень спаборніцтваў перамогі сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 13 гадоў атрымалі Ангеліна Стракун (ката), Віялета Цалуйка (звыш 52 кг), Анастасія Каўгунова (да 42 кг), Міла Дацэнка (да 52 кг), Савелій Мішковіч (ката), Платон Грачоў (звыш 55 кг), Цімур Юрэвіч (да 50 кг) і Арсень Іваноўскі (да 55 кг).

У юнакоў і дзяўчат да 15 гадоў найлепшымі сталі нашы Валерыя Глазкова (ката), Злата Зелева (звыш 61 кг), Аліна Захарава (да 54 кг) і Мацвей Глінскі (звыш 70 кг). Сярод юніёраў і юніёрак да 17 гадоў першынствавалі Вікторыя Рудэнчанка (ката), Сафія Дубікава (да 53 кг), Аліна Лабацэвіч (да 59 кг), Ксенія Палухлеб (да 66 кг), Сяргей Макараў (да 55 кг) і Антон Татарыновіч (да 76 кг).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю