Top.Mail.Ru
153

Беларускія кідальнікі заваявалі пяць узнагарод на спаборніцтвах у Маскве


Беларускія спартсмены заваявалі пяць медалёў міжнародных спаборніцтваў "Дзень кіданняў", якія прайшлі ў Маскве ў рамках Тыдня лёгкай атлетыкі, паведамляе БелТА.

На подыум турніру ўзняліся ўсе пяцёра прадстаўнікоў Беларусі - у актыве нашай каманды дзве сярэбраныя і тры бронзавыя ўзнагароды. У жаночым кіданні кап'я другі рэзультат (56,04 м) паказала Ганна Каліноўская, тройку прызёраў замкнула Таццяна Халадовіч (54,09 м). У мужчынскім кіданні дыска ўладальнікам серабра з кідком на 58,11 м стаў Яўген Багуцкі. Дзве бронзы былі здабыты ў кіданні молата: у мужчын трэцім аказаўся Аляксандр Шымановіч (75,03 м), у жанчын - Алена Собалева (69,77 м). Удзел у спаборніцтвах таксама прынялі атлеты з Расіі і Казахстана.

У нядзелю, 8 чэрвеня, у Маскве прайшоў Мемарыял братоў Знаменскіх, на якім беларускія спартсмены выйгралі шэсць медалёў (2-1-3). Перамогі ў штурханні ядра атрымалі Яўген Брыгі і Алёна Дубіцкая. Праграму Тыдня лёгкай атлетыкі ў расійскай сталіцы 10 чэрвеня завершыць турнір "Дзень скачкоў", куды заяўлены нашы Мацвей Волкаў (шост) і Павел Селіверстаў з Лізаветай Валуевай (скачкі ў вышыню).
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю