Беларускія кікбаксёры заваявалі 53 медалі міжнароднага турніру ў венгерскім Дунайварашы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі кікбоксінгу.
Удзел у турніры прынялі больш за 250 атлетаў з 14 краін, якія спаборнічалі ў раздзелах К1, лоу-кік, кік-лайт, лайт-кантакт і сольных кампазіцыях. Нашы спартсмены выйгралі 30 залатых, 17 сярэбраных і 6 бронзавых узнагарод. Зборная Беларусі заняла першае месца ў медальным заліку, апярэдзіўшы каманды Венгрыі і Малдовы.