Top.Mail.Ru

Беларускія кікбаксёры заваявалі больш за 50 узнагарод чэмпіянату свету WKF у Калумбіі

Беларускія спартсмены выйгралі 56 медалёў чэмпіянату свету па кікбоксінгу WKF у калумбійскай Картахене, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі кікбоксінга.



У заключны дзень спаборніцтваў адбыліся 20 фіналаў з беларускім удзелам, з якіх нашы байцы выйгралі 10. Чэмпіёнамі свету ў раздзеле К1 сталі Арцём Алейнік (да 57 кг), Уладзіслаў Абрамовіч (да 67 кг) і Марат Шнітко (да 81 кг), перамогі ў лоу-кіку атрымалі Віктар Нечытайла (да 60 кг), Дзяніс Базанаў (да 67 кг) і Іван Чарнецкі (да 75 кг).

Сярод юніёраў першынствавалі Ганна Качан (лоу-кік, да 66 кг), Мацвей Арлоў (К1, да 60 кг), Павел Барашкоў (К1, да 67 кг) і Ігар Цякала (К1, да 71 кг). Другія месцы ў розных раздзелах занялі нашы Ігар Кальсін, Максім Казаку, Сямён Ступакевіч, Міхаіл Шчэчын, Лізавета Сідарава, Глеб Васілевіч, Мікіта Князеў, Ягор Бутрым, Дзмітрый Стахаў і Глеб Базанаў.

Увогуле беларускія атлеты заваявалі 21 залаты, 14 сярэбраных і 21 бронзавы медалі. Усяго ўдзел у чэмпіянаце свету па кікбоксінгу WKF прынялі каля 1600 спартсменаў з 46 дзяржаў, нашу краіну прадставілі 34 байцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю