Беларускія кікбаксёры заваявалі восем узнагарод на турніры ў Румыніі

02.05.2025 | 15:39

1 мая беларускія спартсмены заваявалі восем узнагарод міжнароднага турніру па кікбоксінгу «WKF Fighters of Legend», які прайшоў у румынскім горадзе Ясы, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.



У актыве нашай каманды шэсць залатых медалёў, а таксама па адной срэбнай і бронзавай узнагародзе. 

Перамогі ў раздзеле К-1 атрымалі Максім Казаку (да 60 кг), Максім Спадарэнка (да 75 кг) і Станіслаў Саўчанка (да 86 кг). 

У раздзеле «Лоў-Кік» першынствавалі Віктар Нечытайла (да 60 кг), Іван Чарнецкі (да 75 кг) і Яўген Мягкоў (да 81 кг). Другое месца ў вазе да 63,5 кг заняў Андрэй Варатнік (К-1), на трэцюю прыступку п’едэстала ў гэтай жа катэгорыі падняўся Уладзіслаў Абрамовіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю