Top.Mail.Ru

Беларускія клубы ў еўракубках зарабілі больш за 3 млн еўра на траіх

Пасля фінішу другога раунда кантынентальных турніраў беларускія футбольныя клубы зарабілі больш за 3 млн еўра, паведамляе БелТА. 


Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск», які ўпэўнена выйшаў у трэці круг кваліфікацыі Лігі канферэнцый, атрымае ад УЕФА 1,335 млн еўра, мінскае «Дынама», якое пераадолела два кваліфікацыйныя бар’еры ЛК, гарантавала сабе 1,075 млн, а барысаўскі БАТЭ, які завяршыў еўракубкавы сезон, зарабіў 700 тыс. еўра. Па выніках двух мінулых этапаў тры нашы клубы атрымалі 1,833 рэйтынгавыя балы і зараз Беларусь знаходзіцца на 44-м месцы ў зводнай табліцы УЕФА, набраўшы 8,208 бала. Калі пасля завяршэння цяперашняга еўракубкавага сезона наша краіна застанецца ў топ-50, то ў двух наступных сезонах будзе прадстаўлена ў кантынентальных турнірах чатырма камандамі.

На наступным тыдні беларускія клубы правядуць стартавыя сустрэчы трэцяга раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый. «МЛ Віцебск» 6 жніўня ў Баня-Луке згуляе з клубам «Борац» з Босніі і Герцагавіны, а мінскае «Дынама» таксама на выездзе будзе сапернічаць з футбалістамі партугальскай «Брагі». Паядынкі ў адказ за выхад у вырашальны этап адбору адбудуцца 13 жніўня — віцябчане прымуць сапернікаў у венгерскім Мезекевешдзе, а мінчане — у балгарскім горадзе Стара-Загора.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю