Top.Mail.Ru
227

Беларускія майстры веславання на байдарках і каноэ стартуюць на чэмпіянаце свету ў Мілане

У італьянскім Мілане пачынаецца юбілейны, 50-ы чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ з удзелам спартсменаў з 70 краін, паведамляе БелТА.

У складзе зборнай Беларусі 23 весляры, якія выступяць у нейтральным статусе. У ходзе падрыхтоўкі да галоўнага старту сезона беларускія весляры прынялі ўдзел у розыгрышы Кубка наймацнейшых, чэмпіянаце Беларусі, а таксама маладзёжным чэмпіянаце свету ў партугальскім Мантэмор-у-Велью. У Партугаліі беларусы сталі ўладальнікамі дзесяці ўзнагарод у розных узроставых катэгорыях. 

Сёння і заўтра пройдуць кваліфікацыйныя старты, а першыя медалісты вызначацца 22 жніўня. Усяго на планетарным форуме ў Мілане будзе разыграна 24 камплекты ўзнагарод: 12 -- у веславанні на байдарках і 12 -- у веславанні на каноэ ў мужчын і ў жанчын. Сусветнае першынство завершыцца 24 жніўня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю